БЕЛ Ł РУС

Банкі на Кіпры закрыты 6-ы дзень, краіна пераходзіць на гатоўку

22.03.2013 / 11:11

СГ

Кіпру пагражае банкруцтва, улады краіны працягваюць шукаць выйсце. Тым часам банкі застаюцца замкнёнымі 6-ы дзень запар.

У такіх умовах большасць крамаў і нават заправак перасталі прымаць плацяжы карткамі, прымаюць толькі наяўныя грошы.

У краіне дзейнічае абмежаванне на здым сродкаў з банкаўскіх картак — да 500 еўра за дзень. Людзі масава здымаюць хаця б гэта.

Урад Кіпра адхіліў прапанову Брусэля аб секвестры 6–10% ад усіх банкаўскіх дэпазітаў, аднак не здолеў прапанаваць ніякага альтэрнатыўнага выйсця. Калі да панядзелка Нікасія не знойдзе 7 млрд еўра — умова, пры якой Еўрапейскі цэнтрабанк пазычыць яшчэ 10 млрд — два найбольшыя кіпрскія банкі ляснуць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула