БЕЛ Ł РУС

«Белтрансгаз» перайменуюць «Газпром трансгаз Беларусь»

22.03.2013 / 14:12

Рашэнне аб перайменаванні ААТ «Белтрансгаз» у «Газпром трансгаз Беларусь» знаходзіцца на ўзгадненні ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Аб гэтым паведаміў 22 сакавіка журналістам у Мінску генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў.

«Мы разлічваем, што ў найбліжэйшы час будзе прынята станоўчае рашэнне па гэтым пытанні», — адзначыў ён.

Гендырэктар нагадаў, што акцыянерам у асобе «Газпрома» рашэнне аб перайменаванні «Белтрансгазу» прынята ўжо даўно.

Аднак паколькі ў новай назве кампаніі ёсць слова «Беларусь», рашэнне аб перайменаванні павінна быць узгоднена з кіраўніком дзяржавы, патлумачыў Уладзімір Маёраў. Размова ідзе аб прыняцці праекта адпаведнага ўказа, які ўжо завізіраваны ўсімі зацікаўленымі структурамі ўрада Беларусі, міністэрствамі і знаходзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Маёраў таксама паведаміў аб тым, што 29 сакавіка «Белтрансгаз» правядзе сход акцыянераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула