БЕЛ Ł РУС

YouTube збіраюцца зрабіць платным

22.03.2013 / 14:20

Відэахостынг можа перайсці на платную падпіску.

Такую інфармацыю агучыў віцэ-прэзідэнт Google Роберт Кінцл. Ён дадаў, што платныя каналы падпіскі надзвычай важныя і могуць прынесці дадатковы прыбытак распрацоўшчыкам і стваральнікам кантэнту.

У Google Роберт Кінцл курыруе праект YouTube.

Дарэчы, аўдыторыя відэахостынга, які быў створаны восем гадоў таму, складае мільярд карыстальнікаў. «Падатак» на падпіску можа скласці ад 1 да 5 долараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула