БЕЛ Ł РУС

Віктар Карняенка: «У АГП адсутнічае дэмакратыя»

8.08.2007 / 15:26

Намесьнік кіраўніка Руху «За Свабоду» спадзяецца, што Аб’яднаная грамадзянская партыя перагледзіць сваё рашэньне аб выключэньні з партыі актывістаў Руху «За Свабоду».

Намеснік кіраўніка Руху «За Свабоду» Віктар Карняенка спадзяецца, што Аб’яднаная грамадзянская партыя перагледзіць сваё рашэнне аб выключэнні з партыі актывістаў Руху «За Свабоду», якія адначасова з’яўляюцца кіраўнікамі рэгіянальных арганізацый АГП

Нагадаем, АГП выступіла з заявай, што «кіраўнікі рэгіянальных арганізацый Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія займаюць адначасова кіруючыя пасты ў створаным Руху «За Свабоду», павінны зрабіць выбар — падаць заяву аб сыходзе з займаемай пасады ў АГП, альбо прыпыніць сяброўства ў партыі. У іншым выпадку праз месяц Палітрада АГП прыме рашэнне аб іх выключэнні».

Такое рашэнне палітсавета я лічу палітычна памылковым і маю надзею, што яно будзе перагледжана, — пракаментаваў заяву партыі намеснік кіраўніка Руху «За Свабоду» і сябра АГП Віктар Карняенка. — Тут няма ніякага сядзення на двух крэслах, ды і мэты Руху не пярэчаць статуту АГП.

Віктар Карняенка назваў рашэнне АГП аб выключэнні з партыі актывістаў Руху «За Свабоду», якія адначасова з’яўляюцца кіраўнікамі рэгіянальных арганізацый АГП, «адсутнасцю дэмакратыі ў дэмакратычнай партыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула