БЕЛ Ł РУС

Беразоўскі за некалькі гадзін да смерці: Я страціў сэнс жыцця

24.03.2013 / 01:22

Бізнэсовец Барыс Беразоўскі, у суботу знойдзены мёртвым у сваім доме непадалёк ад Лондана, за некалькі гадзін да смерці прызнаўся ў інтэрв’ю, што больш не хоча займацца палітыкай і не бачыць сэнсу ў жыцці.

«Я не ведаю, што мне рабіць. Мне 67 гадоў. І я не ведаю, што мне далей рабіць», — сказаў апальны алігарх у гутарцы з аглядальнікам часопіса Forbes.

Беразоўскі таксама адзначыў, што вельмі хацеў вярнуцца ў Расію, нават калі на яго завялі крымінальную справу. У той жа час ён прызнаўся, што змяніў многія свае ацэнкі наконт Расіі і Захаду.

«Я абсалютна ідэалістычна ўяўляў магчымасць пабудовы дэмакратычнай Расіі. І ідэалістычна ўяўляў, што такое дэмакратыя ў цэнтры Еўропы.
Недаацаніў інертнасць Расіі і моцна пераацаніў Захад», — сказаў бізнесмен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула