БЕЛ Ł РУС

Мінчанка нарадзіла хлопчыка і задушыла яго

25.03.2013 / 10:37

Труп нованароджанага хлопчыка знойдзены 22 сакавіка ў кватэры дома на вуліцы Парніковай у Мінску. Устаноўлена, што дзіця нарадзіла мясцовая жыхарка і задушыла яго.
Сама яна цяпер знаходзіцца ў бальніцы. Першамайскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа паводле артыкула 140 КК.
Труп нованароджанай дзяўчынкі таксама знойдзены 21 сакавіка ў доме жыхаркі вёскі Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёна.
Смерць наступіла таксама ад механічнай асфіксіі. Устаноўлена, што дзіця нарадзіла і задушыла дачка гаспадыні дома. Яна затрымана. Таксама распачата крымінальная справа паводле артыкула 140.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула