БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Эстоніі: Мы па-ранейшаму чакаем ад Расіі прабачэнняў за дэпартацыі

26.03.2013 / 09:24

МБ

Прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес заявіў, што Расея павінна прынесці яго краіне прабачэнні за дэпартацыі эстонскага насельніцтва ў Сібір у савецкі час. На сваёй старонцы ў Твітары Ільвэс нагадаў, што «Эстонія па-ранейшаму чакае выбачэнняў ад тых, хто сцвярджае, што ў іншых справах з’яўляецца правапераемнікам СССР».

25 сакавіка ва ўсёй Эстоніі прайшлі цырымоніі памяці ахвяраў дэпартацыі 1949 года, калі за адзін дзень у таварных вагонаў вывезлі каля 20 тысяч багатых сялянаў і хутаранаў.

Увечары па ініцыятыве Саюза моладзевых аб’яднанняў, Саюза студэнцкіх прадстаўніцтваў, акадэмічных супольнасцей на плошчах Таліна, Тарту, Пярну і іншых гарадоў былі запаленыя тысячы свечак у памяць аб ахвярах дэпартацыяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула