БЕЛ Ł РУС

На Гомельшчыне не стае абітурыентаў

9.08.2007 / 10:18

Nashaniva.com

Большасьць ПТВ Гомельскай вобласьцi адчувае цяжкасьцi з наборам навучэнцаў на базе 9 клясаў.

Большасць ПТВ Гомельскай вобласцi адчувае цяжкасцi з наборам навучэнцаў на базе 9 класаў адукацыi. У сувязi з гэтым у асобных навучальных установах тэрмiн прыёму дакументаў, якi традыцыйна заканчваўся ў канцы лiпеня, прадоўжаны да сярэдзiны верасня.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi адукацыi Гомельскага аблвыканкама, падобная сiтуацыя ўпершыню адзначаецца ў рэгiёне i выклiкана дэмаграфiчным спадам, якi прыйшоўся на першую палову 90‑х гадоў. Паводле iнфармацыi спецыялiстаў, у гэтым годзе ў шэрагу раёнаў вобласцi не выпушчана нiводнага дзевятага класа.

Алена Сафронава, БЕЛТА via «Звязда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула