БЕЛ Ł РУС

Судова-следчыя ўласці прыйшлі 19 марца ў паштовую кантору

27.03.2013 / 10:23

Nashaniva.com

«НН» сто гадоў з вамі

Беласток. Судова-следчыя ўласці прыйшлі 19 марца ў паштовую кантору і падрабязна дапытваліся, ці не памятаюць паштовыя чыноўнікі, хто здаваў цэнную пасылку ў горад Барысаглебск. У Барысаглебску за гэтай пасылкай ніхто не прыйшоў. Яна праляжала доўгі час і пачала выдаваць страшны смурод. Калі пасылку адкрылі, у ёй знайшлі труп дзіцяткі. Трупок быў заварочаны ў посцілку і ўложаны ў бляшаную скрыначку.

«НН». № 13. 1913.

Кантактная вайна. Іракцы, здраджаныя ў 1991-м, не спяшаюцца падтрымаць ЗША ў новым змаганні з тыраніяй. Амерыканцы спадзяваліся на бліцкрыг і «віваты» вызваленых шыітаў. Вашынгтонскія аналітыкі недаацанілі значэнне нацыянальнага суверэнітэту для жыхароў Ірака. Пасля першага тыдня вайны з’явіліся сумневы ў канчатковым поспеху пачатковага плану.

«НН». № 12. 2003.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула