БЕЛ Ł РУС

Плату за праезд у грамадскім транспарце Мінска ў 2013 г. павысяць двойчы

27.03.2013 / 11:49

Плату за праезд у грамадскім транспарце Мінска ў 2013 годзе плануецца павысіць двойчы.
. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксей Касінскі.
Такія прапановы накіраваныя ў Мінэканомікі. Чакаецца, што спачатку тарыф узрасце да 2 000 рублёў за адну паездку, затым да 2 300.
"Аб тэрмінах пакуль не магу нічога сказаць, усё залежыць ад таго, калі ўзгодніць і ці ўзгодніць павышэнне Мінэканомікі. Запланавана два павышэнні ў гэтым годзе", -- адзначыў Аляксей Касінскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула