БЕЛ Ł РУС

Першы гол — відэа

28.03.2013 / 12:17

nn.by

У канадскім Кітчанеры з 14 па 16 сакавіка прайшоў Спецыяльны хакейны міжнародны турнір.

Яго ўдзельнікі — гэта людзі з затрымкай (адставаннем) у развіцці. Гульцам нават не абавязкова ўмець стаяць на каньках і трымаць клюшку, а ў камандах не існуе падзелу ні паводле ўзросту, ні паводле полу. Яны проста выходзяць на лёд і гуляюць. Вучацца быць у камандзе, вучацца ўзаемаразуменню, узаемапавазе.

На відэа юныя гульцы кранальна дапамагаюць маленькаму хлопчыку з ДЦП забіць яго першы гол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула