БЕЛ Ł РУС

Беларусь летась прадала Расіі грузавікоў і трактараў на $2 мільярды

28.03.2013 / 13:48

ЯМ

У сувязі з надыходзячым Днём яднання народаў Беларусі і Расіі Белстат выпусціў падборку статыстычнай інфармацыі, датычнай эканамічным сувязям паміж краінамі.

Згодна з ёй,

летась Беларусь прадала ўсходняму суседу тавару на $16,3 мільярда.
Вялікую частку продажаў склала тэхніка. Былі пастаўленыя 38 300 трактараў ($910 мільёнаў) і 12 600 грузавых аўтамабіляў ($1,25 мільярда).
Што да імпарту расійскіх тавараў, то ён у 2012 годзе дасягнуў $27,5 мільярда.
Ільвіную долю складаюць энерганосьбіты. Нафта каштавала $8,4 мільярда, газ - $3,4 мільярда. Яшчэ $4,9 мільярда каштавалі нафтапрадукты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула