БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Турцыя падпісалі пагадненні аб бязвізавых паездках грамадзян

29.03.2013 / 14:46

Беларусь і Турцыя падпісалі 29 сакавіка ў Мінску пагадненні аб бязвізавых паездках грамадзян і аб рэадмісіі.

Як заявіў пасля цырымоніі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, гэтыя пагадненні з’яўляюцца важнымі дакументамі, распрацоўка і падпісанне якіх былі ініцыяваныя па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю ў 2010 годзе.

«Нашы грамадзяне адчуюць іх дзеянне на сабе. Цяпер без візы беларусы ў Турцыі і грамадзяне Турцыі ў Беларусі змогуць знаходзіцца на працягу 30 дзён аднамомантна або 90 дзён на працягу года», — сказаў Макей.

Ён выказаў упэўненасць у тым, што дзякуючы гэтым пагадненням павялічыцца колькасць турыстаў з абодвух бакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула