БЕЛ Ł РУС

Мінпрыроды загадзя нагадвае пра забарону на выпальванне сухой расліннасці

30.03.2013 / 14:05

У сувязі з набліжэннем пажаранебяспечнага перыяду Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што ў Беларусі забаронена сельскагаспадарачае выпальванне сухой расліннасці.

«Кожны акт падпалу — гэта злачынства супраць крохкага свету прыроды», — зазначае прыродаахоўнае ведамства. Так, травяныя пажары прыводзяць да прыкметнага зніжэння ўрадлівасці глебы. Пажары, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека, таксама з`яўляюцца адной з крыніц выкідаў вуглекіслага газу ў атмасферу.

У выніку выпальвання сухой травы збядняецца відавы склад лугавой расліннасці і жывёльнага свету. Вызваленую тэрыторыю займае пустазелле. Гінуць многія насякомыя, некаторыя віды птушак, звяры і паўзуны, гараць і гінуць дрэвы. Да таго ж разам з сухой травой гарыць смецце, якое выдзяляе ў паветра шкодныя рэчывы.

Мінпрыроды нагадвае пра адказнасць за выпальванне сухой расліннасці. У адпаведнасці з артыкулам 15.57 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях «за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на пні, а таксама іржышчы і пажніўных рэшткаў на палях або непрыманне мер па ліквідацыі выпальванняў» прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь (ад 1 да 4 млн. рублёў). У адпаведнасці з артыкулам 15.58 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях за распальванне кастроў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь (да 1,2 млн. рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула