БЕЛ Ł РУС

Максім Жбанкоў за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» — 4 красавіка

1.04.2013 / 10:17

Nashaniva.com

4 красавіка (чацвер) культуролаг, тэлежурналіст і выкладчык ЕГУ Максім Жбанкоў возьме на сябе клопат папрацаваць прадаўцом кнігарні «ЛогвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці 37а).

Падчас сваёй кароткай, але плённай змены з 19 да 20 гадзіны спадар Максім распавядзе пра сваю новую кнігу «NO STYLE. Белкульт між Вудстакам і «Дажынкамі», а таксама пазнаёміць публіку з навінкамі сусветнага кнігадруку.

Уваход — вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула