Прэзідэнт Судана выпускае ўсіх палітвязняў
Прэзідэнт Судана Амар Башыр падпісаў указ аб амністыі для ўсіх палітычных вязняў краіны.
Выступаючы на адкрыцці чарговай сесіі парламента, прэзідэнт заклікаў усе палітычныя сілы да дыялогу.
На мінулым тыдні віцэ-прэзідэнт Судана звярнуўся да паўстанцкіх груповак, настойваючы на тым, што трэба сесці за стол перамоваў для абмеркавання новай канстытуцыі краіны.