БЕЛ Ł РУС

Вольга Комар: «У Белтрансгазе не працую, і муж мой не англічанін»

2.04.2013 / 14:49

Былая суддзя Фрунзенскага суда Мінска, унесеная ў «чорны спіс» ЕС, абвяргае чуткі пра тое, што не можа з’ехаць у Англію.

Былая суддзя Вольга Комар нібыта ажанілася з англічанінам і ўладкавалася працаваць у «Белтрансгаз», але не можа паехаць да мужа ў Еўропу з-за санкцыяў, напісаў 1 красавіка сайт «Беларускі партызан».

«Я думаю, што ў «БелПартызана» добрая фантазія.
І калі людзям няма чаго рабіць, пісаць, што я працую у Белтрансгазе… Я бачыла гэты артыкул, што я працую ў Белтрансгазе, муж у мяне англічанін і я збіраюся ехаць у Англію. Гэта ад пачатку і да канца выдуманая гісторыя», — гаворыць Вольга Комар.

Нагадаем, што неўязную ў ЕС суддзю Вольгу Комар адхілілі ад пасады — адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў сёлета 14 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула