БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы звязалі рак прастаты з раннім аблысеннем

3.04.2013 / 10:20

Даследчыкі з ЗША паведамляюць, што ранняе аблысенне можа сведчыць пра рызыку раку прастаты.

Праўда, гэтая заканамернасць выяўленая толькі ў прадстаўнікоў экватарыяльнай расы. Чорныя мужчыны, у якіх назіраецца ранняя страта валасоў, могуць мець павышаную рызыку развіцця раку прастаты. Даследаванне з удзелам больш чым 500 афраамерыканскіх мужчын паказала, што аблысенне ва ўзросце да 30 гадоў звязанае з ракам прастаты.

Спецыялісты з універсітэта Пенсільваніі параўналі 318 мужчын з ракам прастаты з 219 мужчынамі без гэтай формы пухліны. Удзельнікаў распыталі пра прагрэсаванне выпадзення валасоў і аблысенне ва ўзросце 30 гадоў.

Як вядома, ранняе аблысенне найчасцей звязваюць з павышаным узроўнем тэстастэрону ў крыві.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула