БЕЛ Ł РУС

Пётра Рудкоўскі атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі

3.04.2013 / 12:31

Урачыстае ўручэнне ўзнагароды філосафу Пётру Рудкоўскаму адбудзецца 4 красавіка ў Варшаўскім універсітэце.

«Узнагарода імя Льва Сапегі» даецца асобам, якія маюць выдатныя заслугі для фармавання і развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і будаванні незалежнай, дэмакратычнай Беларусі, скіраванай у Еўропу, бяручай пад увагу гістарычныя традыцыі Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

Узнагарода ўручаецца пад ганаровым патранатам прэзідэнта Польшчы.

У 2012 г. лаўрэатам узнагароды стаў Алесь Бяляцкі, але ўзнагарода не была ўручана, бо праваабаронца знаходзіцца ў турме. Іншым лаўрэатам 2012 года быў палітолаг Алесь Лагвінец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула