БЕЛ Ł РУС

Двое дзетак загінулі на пажары ў Хойніцкім раёне

4.04.2013 / 10:26

Пажар адбыўся ў вёсцы Храпкова. У хаце жылі шасцёра чалавек: гаспадар 1980 года нараджэння, яго 28-гадовая жонка і чацвёра дзяцей.

Двое дзяцей: 4-класніца і 6-гадовы хлопчык былі ў школьным аўтобусе, якраз туды іх адводзіла маці. У хаце засталіся хлопчык 2005 года нараджэння (інвалід другой групы, дыягназ — ДЦП) і хлопчык 2011 года нараджэння.

Вярнуўшыся дахаты, жанчына пабачыла пажар і выклікала выратавальнікаў. У выніку пажару знішчаны дах, уся столь і маёмасць. Двое дзяцей загінулі.

Прычына пажару і матэрыяльны ўрон устанаўліваюцца. З сям’ёй працуюць псіхолагі.

«Сям’я са слоў суседзяў характарызуецца станоўча. Бацькі спіртнымі напоямі не злоўжываюць, аднак абодва курылі. На ўліку ў сельскім савеце сям’я стаіць як шматдзетная», — адзначылі ў МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула