БЕЛ Ł РУС

Макей ляціць у Ташкент

4.04.2013 / 14:55

5 красавіка ў Ташкенце (Узбекістан) пад старшынствам міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея пройдзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Як паведаміў 4 красавіка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, парадак дня пасяджэння ўключае абмеркаванне праектаў пагадненняў аб супрацоўніцтве памежных ведамстваў краін СНД у дачыненні да хуткага рэагавання на пагрозы памежнай бяспекі, аб узаемадзеянні дзяржаў Садружнасці ў барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, а таксама аб узаемным прызнанні дакументаў аб вышэйшай адукацыі.

Апрача таго, мяркуецца прыняцце рашэнняў па дакументах, што тычацца ўзаемадзеяння краін СНД у сферы бяспекі і барацьбы з правапарушэннямі, спорту і турызму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула