Тры аўтамабілі згарэлі на паркінгу ў Мінску
У Мінску каля гандлёвага цэнтра «Глоба» на вуліцы Уманская, 54, згарэлі тры аўтамабілі. Пацярпелых няма, паведаміў аператыўны дзяжурны МНС Беларусі.
Паводле яго слоў, 4 красавіка ў 23:53 паступіла паведамленне ад відавочцаў пра тое, што на адкрытай пляцоўцы паркінга гараць машыны.
«На трэцім паверсе стаянкі загарэўся аўтамабіль. Да моманту прыбыцця пажарных 3 машыны былі цалкам знішчаны агнём, яшчэ 5 пашкоджаныя», — распавялі ў МНС.
Прычынай узгарання, па папярэдняй версіі, магло стаць кароткае замыканне праводкі аўтамабіля.