БЕЛ Ł РУС

На станцыі метро «Маладзёжная» адбылося задымленне

5.04.2013 / 11:04

Nashaniva.com

У цягніка не адышлі тармазныя калодкі.

Сёння, а 10-й раніцы на станцыі метро «Маладзёжная» з цягніка ішоў дым. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў чытач, які ў той момант ехаў на працу ў бок цэнтра.

Распавядае відавочца: «На станцыі метро Пушкінская я сеў у вагон і накіраваўся на Маладзёжную, я тут працую. Калі зайшоў у вагон, адчуў пах гарэлага, як быццам было нейкае ўзгаранне. Зачыніліся дзверы і мы паехалі. Цягам маршрута ад Пушкінкскай да Маладзёжнай пах толькі павялічваўся, пахла паленай гумай. На Маладзёжнай усе пачалі хутка выходзіць з вагонаў, бо стала заўважнае нейкае задымленне, літаральна за хвіліну дым распаўсюдзіўся па станцыі. Прыбеглі супрацоўнікі метрапалітэна, міліцыянеры, дзяжурныя па станцыі. Просьбы пакінуць станцыю не было.

Я пастаяў на платформе і пайшоў, бо нічога асаблівага не адбывалася, проста пачалася нейкая мітусня. Але панікі не было. Частка людзей засталася чакаць наступнага цягніка, частка людзей фоткалі і здымалі відэа, што там адбывалася».

У прэс-службе ГУУС паведамілі, што прычынай узгарання на «Маладзёжнай» стала тэхнічная непаладка: у цягніка не адышлі тармазныя калодкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула