БЕЛ Ł РУС

Кітай пазычыць $322 мільёны на рэканструкцыю дарогі Бабруйск-Жлобін

5.04.2013 / 19:21

Міністэрства фінансаў Беларусі выдзеліць атрыманы ад Экспартна-імпартнага банка Кітая крэдыт больш чым на $322 мільёны РУП «Магілёўаўтадар» для рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М5/Е271 Мінск — Гомель на ўчастку Бабруйск — Жлобін.
Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 2 красавіка 2013 года № 249.

Як паведамляе прэс-служба Савета міністраў Беларусі, размова ідзе аб ільготным пакупніцкім крэдыце, які выдзяляецца для рэканструкцыі дарожнага ўчастка ў адпаведнасці з крэдытным пагадненнем паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая ад 19 снежня 2012 года.

Міністэрства фінансаў заключыць дагавор аб парадку выкарыстання і пагашэння названага крэдыту з РУП «Магілёўаўтадар», Міністэрствам транспарту і камунікацый і ААТ «Белінвестбанк», якое вызначана банкам-агентам па абслугоўванні гэтых крэдытных сродкаў.

Забеспячэнне рэалізацыі праекта «Магілёўаўтадарам» і кантроль за мэтавым выкарыстаннем прадпрыемствам крэдыту даручаны Міністэрству транспарту і камунікацый.
Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне сродкаў крэдыту ўскладзена на генеральнага дырэктара РУП «Магілёўаўтадар» і міністра транспарту і камунікацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула