БЕЛ Ł РУС

Меркель папрасіла Пуціна даць НДА шанец

8.04.2013 / 09:17

Канцлер Германіі Ангела Меркель заклікала прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна даць няўрадавым арганізацыям «добры шанец».

Меркель заявіла: каб квітнець, Расіі патрэбная актыўная грамадзянская супольнасць.

Яна адзначыла, што РФ у цяперашні час залежыць ад запасаў сыравіны. Меркель сказала, што Расіі трэба ўкараняць інавацыі, і няўрадавыя арганізацыі маглі б дапамагчы ў гэтым.

Канцлер Германіі зрабіла гэтыя заявы на адкрыцці прамысловага кірмашу ў нямецкім горадзе Гановер.

Напярэдадні ў Расіі прайшлі праверкі недзяржаўных арганізацыяў, якія фінансуюцца з-за мяжы.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю нямецкаму тэлебачанню заявіў, што Расія мае права на такія праверкі, каб ведаць, якія арганізацыі атрымліваюць грошы з-за мяжы «і для чаго».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула