БЕЛ Ł РУС

Сёння каталікі адзначаюць Дабравешчанне

8.04.2013 / 09:18

Nashaniva.com

Сёння, 8 красавіка, беларускія каталікі адзначаюць Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы, або Звеставанне Звычайна гэта свята адзначаецца 25 сакавіка, але сёлета было перанесена на два тыдні.

Праваслаўная грамада адзначала Дабравешчанне ўчора, 7 красавіка.

Дабравешчанне — адно з дванаццаці вялікіх святаў літургічнага году. Назва Дабравешчанне ўжываецца ў праваслаўнай і грэка-каталіцкай традыцыях. У рыма‑каталіцкай традыцыі гэтае свята называецца Звеставаньнем — ад таго самага слова «вестка».

Аснова свята — радасная падзея Дабравешчання, апісаная ў Евангеллі паводле Лукі (Лк 1:26‑28).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула