БЕЛ Ł РУС

Вячаслава Сіўчыка везьлі на расстрэл

24.03.2006 / 23:03

Андрэй Расінскі.

Арыштаванага Вячаслава Сіўчыка, актывіста беларускага Майдану, везьлі на імітаваны расстрэл.

Арыштаванага Вячаслава Сіўчыка, актывіста беларускага Майдану, везьлі на імітаваны расстрэл.

«Зь яго зьдзекваліся, моцна зьбілі ды імітавалі пакараньне сьмерцю,» – распавядае брат Вячаслава.

Вячаслаў Сіўчык быў арыштаваны 23-га перад штурмам намётавага гарадку – з дапамогай правакацыі.

Яму патэлефанавалі быццам бы з амэрыканскае амбасады і прапанавалі сустрэцца. «Я хацеў быў папрасіць амэрыканскага амбасадара, каб тэрмінова ўвялі санкцыі супраць Расеі. Расея падтрымлівае парушэньне правоў чалавека ў Беларусі і ўсяляк абараняе рэжым,» – сказаў Вячаслаў Сіўчык.

За Вячаславам пад’ехала машына з дыпляматычнымі нумарамі. Каля вуліцы Інтэрнацыянальнай людзі ў масках спынілі аўто, схапілі Вячаслава і закінулі ў нейкую машыну. «Мы павязем цябе на расстрэл,» – сказалі Вячаславу. «Махалі пісталетам каля патыліцы. Машына езьдзіла даволі доўга па горадзе. Але потым мяне прывезьлі на Акрэсьціна» – сказаў Вячаслаў.

Перад гэтым арыштавалі састарэлую маці Сіўчыка, у якой здарыўся сардэчны прыступ – і яе былі вымушаныя адпусьціць.

Зараз Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца ў трэцяй клінічнай больніцы ў хірургічным аддзяленьні. Ён моцна зьбіты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула