БЕЛ Ł РУС

Гендырэктар Мінскага мясакамбіната падазраецца ў атрыманні хабару $4.000

9.04.2013 / 10:24

Справа за атрыманне хабару па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса распачата Кастрычніцкім РУУС Мінска ў дачыненні да генеральнага дырэктара КУП «Мінскі мясакамбінат».

Ён падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 4.000 даляраў ад дырэктара прыватнага прадпрыемства за спрыяльнае вырашэнне пытання аб пералічэнні грошай за выкананыя рамонтна-будаўнічыя работы.

Як паведамілі ў следчых органах, якое падраздзяленне Следчага камітэта будзе расследаваць гэтую справу, пакуль не вызначана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула