БЕЛ Ł РУС

Яхта Беразоўскага прададзена ў Харватыю

9.04.2013 / 15:03

Яхта Беразоўскага.

Нідэрландскі яхтавы брокер De Valk паведаміў, што прадаў яхту «Тандер Бі» (Thunder B) кліенту з Харватыі.

Вядома, што гэтая яхта раней належала Барысу Беразоўскаму, які памёр 23 сакавіка. Паводле каталога De Valk 49,8-метровае судна ацэньвалася ў пяць мільёнаў еўра. Імя пакупніка не ўдакладняецца.

Яхта, па сцвярджэнні брокера, знаходзіцца ў цудоўным стане. Яна была пабудавана аўстралійскай сточняй Oceanfast у 1998 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула