БЕЛ Ł РУС

Уласнік сеткі «Укантакце» на Mercedes E350 збіў супрацоўніка ГІБДД?

9.04.2013 / 18:34

Павел Дураў за рулём таго ж Mercedes. Фота: о001оо.ru.

Mercedes E350 здзейсніў наезд на супрацоўніка паліцыі, калі той спрабаваў спыніць яго за парушэнні ПДР. На выручку кіроўцу кінуўся ахоўнік — ён і дапамог правапарушальніку схавацца. Сам ахоўнік затрыманы, паліцыя шукае вінаватага ў ДТЗ, а расійскія блогеры ўпэўненыя: за рулём машыны быў малады расійскі мільярдэр, стваральнік і ўласнік «Укантакце» Павел Дураў.

ДТЗ адбылося 5 красавіка на скрыжаванні набярэжнай канала Грыбаедава і Неўскага праспекта ў Санкт-Пецярбургу, паведамляюць расійскія крыніцы. Машынай з дадзенымі нумарнымі знакамі карыстаецца ўласнік «Укантакце» Павел Дураў. Дарэчы, офіс «Укантакце» размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад месца наезду.

Інспектар ГІБДД быў шпіталізаваны, абставіны ДТЗ і асобу кіроўцы, які здзейсніла правапарушэнне, высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула