БЕЛ Ł РУС

У Варшаве згадалі ахвяраў катастрофы пад Смаленскам 2010 года — фота

10.04.2013 / 23:02

Галоўная апазіцыйная партыя Польшчы «Закон і справядлівасць» правяла марш у трэцюю гадавіну авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў прэзідэнт краіны Лех Качынскі.

У маршы, які адбыўся ў Варшаве, прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Лідар партыі і брат загінулага прэзідэнта Яраслаў Качынскі зноў запатрабаваў раскрыць усю праўду пра інцыдэнт з самалётам Ту-154, які разбіўся 10 красавіка 2010 года пры заходзе на пасадку.

Згодна з вынікамі сумеснага расследавання Расіі і Польшчы, прычынай аварыі стала памылка пілотаў і авіядыспетчараў, аднак Яраслаў Качыньскі не раз заяўляў, што крушэнне самалёта было падстроеным

На борце самалёта разам з прэзідэнтам і яго жонкай знаходзіліся прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва Польшчы і грамадскія дзеячы, якія ляцелі на памятныя мерапрыемствы ў сувязі з 70-годдзем Катынскай трагедыі. Усе 96 ​​чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула