БЕЛ Ł РУС

Флэш-моб на Камароўцы

24.03.2006 / 23:41

Nashaniva.com

Сьметніцы заваленыя дранымі «СБ»

Сьметніцы заваленыя дранымі «СБ»

Толькі што на Камароўскім рынку прайшла новая арыгінальная акцыя - на выхадзе з крытага рынку сабралося шмат людзей. Усе яны прынесьлі з сабой «Беларусь Сегодня». Сьмеючыся, людзі дралі газэты на шматкі і выкідалі ў сьметніцы. Сьметніцы заваленыя дранымі «СБ». Калі ня верыце, можаце праверыць - праўда, сьпяшайцеся, бо прыбіральшчыцы выбіваюцца зь сілаў, разграбаючы завалы дранай паперы.

Міліцыя стаяла ў баку ды паглядала на тое, што адбываецца, ня ведаючы, што рабіць.

Фота

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула