БЕЛ Ł РУС

Кітайская эканоміка расцей павольней, чым прагназавалі

15.04.2013 / 08:51

Рост эканомікі Кітая, другой найбуйнейшай у свеце, працягвае запавольвацца, сведчыць статыстыка за першы квартал гэтага года.

Са студзеня па сакавік эканоміка КНР у гадавым вылічэнні вырасла на 7,7%, хоць аналітыкі прагназавалі, што рост складзе 8%. За папярэднія тры месяцы эканоміка краіны вырасла на 7,9%.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў краіне ў сакавіку вырас на 8,9% у адносінах да такога ж перыяду мінулага года. Аналітыкі ж прагназавалі, што гэты паказчык дасягне 10%.

Па выніках мінулага года эканоміка краіны вырасла на 7,8%, гэта стала самым нізкім вынікам з 1999 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула