«Мотаршоу» пераехала на «Мінск-Арэну»
«Мотаршоу» у 2011 г. наведалі 40 тыс. чалавек.
Сёлета міжнародная аўтамабільная выстава «Мотаршоу» пройдзе на новай пляцоўцы. З Футбольнага манежа машыны «пераедуць» на канькабежны стадыён комплексу«Мінск-Арэна» .
Па словах арганізатараў выставы, новае месца дапаможа не толькі выйгрышна паказаць новыя аўтамабілі, сярод якіх — нямала прэм’ер, але і будзе больш камфортным для аўтамабілістаў. Акрамя прасторнай выставачнай залы да паслуг наведвальнікаў выставы — трохузроўневы паркінг. У мінулыя гады паркоўка была прыкметнай праблемай.
Квіткі на «Мотаршоу», якое адбудзецца з 23 па 28 мая, паступяць у продаж 1 мая на ўсёй тэрыторыі Беларусі — у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам».
Магчымасць наведаць выставу ў дзень адкрыцця, 23 мая, абыйдзецца ў 200 тысяч. Традыцыйна ў гэты час на «Мотаршоу» прыходзяць
Уваходны квіток ва ўсе іншыя дні каштуе 50 тысяч рублёў пры ўмове, што будзе набыты да 20 мая.Затым яго цана вырасце да 80 тысяч рублёў.