БЕЛ Ł РУС

Мінчук выпіў дзве пляшкі гарэлкі і паехаў катацца, трапіў у два ДТЗ

15.04.2013 / 10:38

У ноч на 14 красавіка раней судзімы 20-гадовы малады чалавек, выпіўшы з прыяцелем чатыры пляшкі гарэлкі на дваіх, вырашыў пракаціцца на аўтамабілі.

На вуліцы Сярова каля дома № 11 ён разбіў шкло ў аўтобусе, але не змог яго завесці. Пайшоўшы да дома № 9, ён здолеў запусціць рухавік «Сітраэн ZX», і рухаючыся заднім ходам урэзаўся ў прыпаркаваны «Сітраэн».

Выехаўшы на вуліцу Сярова, каля дома № 17 ён урэзаўся ў аўтобус «Сканія». Ад удару «Сітраэн» адкінула на «Пежо».

«Выбраўшыся з аўтамабіля, малады чалавек кінуўся па дапамогу да знаёмых, якія выклікалі яму „хуткую дапамогу“
— у аварыі ён атрымаў траўмы твару, рваная рана шчакі», — паведаміла прадстаўнік ДА Кастрычніцкага раёна Мінска. — Супрацоўнікі ДАІ, убачыўшы плямы крыві ў салоне, звярнуліся з запытам у бальніцы.

Калі медыкі аказалі дапамогу пацярпеламу ўгоншчыку, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў РУУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула