Лукашэнка павіншаваў Мадуру з «пераканаўчай перамогай»
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаласа Мадуру Мораса з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле.
«Сёння ў Беларусі шчыра рады за вас і Венесуэлу. Мы ўсім сэрцам і душой хварэлі за прадаўжальніка справы вялікага палітыка XX і XXI стст. — камандантэ Уга Чавэса.
Выбар, зроблены венесуэльскім народам, сведчыць пра велізарны давер і прызнанне вашых выдатных заслуг у абароне і падтрымцы дзяржаўных інтарэсаў Венесуэлы»,— адзначыў Лукашэнка.
Таксама Лукашэнка запрасіў Мадуру наведаць Беларусь у любы зручны для яго час.
Казаць пра пераканаўчую перамогу Мадуры не выпадае. Ён перамог з вынікам 50,76%.У адзінага кандыдата ад апазіцыі Энрыке Капрылеса — 49,07% галасоў. Капрылес запатрабаваў пераліку галасоў. Цэнтрвыбаркам Венесуэлы не выключае такой магчымасці. Мадура таксама не супраць пераправеркі.
Павіншаваў Мадуру з перамогай таксама кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін.