У Нідэрландах патрабуюць зрэзаць заробак каралю
Будучы кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр.
Нідэрландская рэспубліканская партыя складае петыцыю аб уразанні заробка крон-прынца Вілема-Аляксандра, які павінен заняць трон у канцы красавіка пасля адрачэння яго маці, каралевы Беатрыкс.
Партыя новага рэспубліканскага брацтва патрабуе скараціць штогадовы заробак будучага караля, які на гэты момант складае €825,000. Парламент краіны разгледзіць петыцыю, калі яна набярэ 40.000 подпісаў.
Галандскі манарх зарабляе ў два разы больш, чым прэзідэнт ЗША, у чатыры разы больш, чым прэзідэнт Нямеччыны, і ў пяць разоў больш караля Іспаніі або галандскага прэм'ер-міністра.