БЕЛ Ł РУС

У Брэсце перакулілася маршрутка, у яе адваліўся дах — фота

15.04.2013 / 12:26

Маршрутны мікрааўтобус № 19 перакуліўся сёння, 15 красавіка, у Брэсце. Аварыя адбылася каля 8 гадзіны раніцы на скрыжаванні вуліцы Чырвонагвардзейскай і Камянецкай шашы.

Маршрутка сутыкнулася з «Хондай» і завалілася на левы бок. Пры гэтым у «Газэлі» адваліўся пластыкавы дах. Людзі выбіраліся праз заднія дзверы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ёсць пацярпелыя. Па словах відавочцаў, на месца выязджалі дзве брыгады «хуткай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула