Лукашэнка і Януковіч дамовіліся сустрэцца ў маі
Правесці сустрэчу ў маі дамовіліся Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч падчас тэлефоннай гутаркі. Мэта — разгледзець «пэўныя праблемы ў двухбаковых адносінах», паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.
Кіраўнікі Беларусі і Украіны «адзначылі паспяховае развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі». Па выніках 2012 года беларуска-ўкраінскі тавараабарот дасягнуў «рэкорднага ўзроўню» 7,9 млрд даляраў і ў параўнанні з 2011 годам вырас на 27%. Для Беларусі склалася дадатнае сальда ў памеры 3,3 млрд даляраў. «Паспяхова рэалізуюцца маштабныя двухбаковыя праекты ў сферы паліўна-энергетычнага комплексу, вытворчай кааперацыі, у прыватнасці па сумеснай зборцы тэхнікі МТЗ, „Гомсельмаш“, МАЗ, іншых прадпрыемстваў», — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, Лукашэнка і Януковіч «абмеркавалі грамадскую ініцыятыву аб стварэнні грамадскага руху Беларусі — Украіны — Расіі». Гэта пытанне таксама стане прадметам абмеркавання на сустрэчы прэзідэнтаў.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула