БЕЛ Ł РУС

Мінчук спрабаваў увезці 10 вясельных галубоў

15.04.2013 / 21:52

Незвычайная кантрабанда затрымана ноччу 15 красавіка ў пунце пропуску «Бераставіца» на беларуска-польскай мяжы.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, пры надглядзе машыны мінчаніна, які вяртаўся з Польшчы, пагранічны нарад разам з супрацоўнікамі мытні знайшоў у скрыні для пальчатак аўтамабіля Renault 10 галубоў. Птушкі прызначаліся для правядзення вясельнай цырымоніі.

Неабходных дакументаў на жывы груз мужчына прад’явіць не змог. Птушкі канфіскаваныя, спецыялісты ацанілі іх кошт у паўмільёна рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула