БЕЛ Ł РУС

Беларускі музыка Генадзь Лоска выпускае ў Польшчы другі альбом

15.04.2013 / 22:7

Музыка, вядомы польскай публіцы як Gienek Loska, выпускае разам са сваім гуртом Gienek Loska band другі альбом пад назвай «Dom».

На прылаўках польскіх крамаў ён з’явіцца ў аўторак, 16 красавіка, паведамляе інтэрнэт-старонка гурту.

Першы альбом гурта «Hazardzista» выйшаў напрыканцы 2011 года.
Нейкі час ён уваходзіў у пяцёрку найлепш прадаваных альбомаў у Польшчы і атрымаў статус «залатога альбома». Перад гэтым беларус стаў у Польшчы пераможцам першага сезона музычнага конкурсу «Х-Factor».

Генадзю Лоску 38 гадоў. Ён нарадзіўся ў Белаазёрску, на пачатку 90-х пераехаў з Гродна ў Варшаву разам са сваім гуртом «Seven B». Пасля заснаваў сольны музычны праект, які, аднак, сур’ёзнага камерцыйнага поспеху не меў. Да перамогі ў конкурсе зарабляў тым, што граў на вуліцах Варшавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула