БЕЛ Ł РУС

Цыплакоў прызначаны спартыўным дырэктарам ХК «Дынама-Мінск»

16.04.2013 / 13:48

Уладзімір Цыплакоў прызначаны спартыўным дырэктарам ХК «Дынама-Мінск». З 16 красавіка ён прыступіў да выканання сваіх абавязкаў у клубе.

У свой час Цыплакоў выступаў у клубах «Тарпеда» (Яраслаўль), «Дынама» (Мінск), «Лос-Анджэлес Кінгз», «Бафала Сэйбрз», «Ак Барс», ЦСКА і «Юнацтва». У складзе мінскага «Дынама» ён гуляў на працягу пяці сезонаў (1987–1992).У НХЛ правёў 349 матчаў, набраўшы 173 (70+103) ачкі.

Быў чэмпіёнам свету ў складзе моладзевай зборнай СССР (1989). Колеры зборнай Беларусі Уладзімір Цыплакоў абараняў на шасці чэмпіянатах свету, а таксама на Алімпійскіх гульнях 1998 і 2002 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула