БЕЛ Ł РУС

Крымінальную справу супраць Цесака спынілі

16.04.2013 / 15:34

Зміцер Панкавец

У Следчым камітэце «Нашай Ніве» паведамілі, што крымінальная справа ў дачыненні расійскага неанацыста Максіма Марцінкевіча і двух ягоных сяброў-беларусаў спыненая.

Справа была заведзеная па артыкуле 339 КК частка 3 «Хуліганства з прымяненнем зброі». Тым самым, па якім судзілі «маладафронтаўцаў» Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
15 лютага ў Мінску каля клінікі «Новы зрок» адбылася сутычка паміж Цесаком з сябрамі з групай антыфашыстаў. Апошнія аблілі Цесака мачой. У адказ былі прымененыя траўматычны пісталет «Удар» і нажы.

Цесак і двое беларусаў былі арыштаваныя і правялі 10 сутак у ІЧУ. Пасля гэтага іх вызвалілі пад абавязкі з’ўляцца па патрабаванні следчага.

Адзін з антыфашыстаў пацярпеў у бойцы. Нават знаходзіўся некалькі дзён у рэанімацыі.

«Пацярпелыя ў прыватным парадку могуць звяртацца зноў аб завядзенні крымінальнай справы, — сказаў прадстаўнік Следчага камітэта Аляксандр Герасімаў. — Але хачу сказаць, што падчас следства ніякіх прэтэнзій яны не выказвалі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула