БЕЛ Ł РУС

Як пазбавіцца ад пякоткі

17.04.2013 / 19:04

Спецыялісты часопіса Reader`s digest прапануюць наступныя парады ў барацьбе з запорамі і пякоткай.

Займайцеся ёгай: Гэта дапамагае не толькі пазбягаць стрэсаў. Пэўныя позы дапамагаюць палепшыць стрававальны працэс, што дапамагае пры запорах.

Ратавальная мята: Асвяжальная зёлка з’яўляецца антыспазматыкам, які супакойвае стрававальны тракт. Для пацыентаў з сіндромам раздражнёнага кішэчніка можна ўжываць капсулы з мятай.

Караняплоды: Вашае цела не абсарбуе ўсе вугляводы з такіх караняплодаў як морква, пастарнак і бручка. І далей гэтыя каштоўныя вугляводы праходзяць праз ваш кішэчнік і спрыяюць рэгулярнаму стулу.

Харчуйцеся як еўрапейцы: Доўгія, няспешныя вячэры і абеды — ворагі пякоткі. Жуйце павольна і старанна, гэта дапаможа вывесці ежу са страўніка больш хутка. Ешце малымі порцыямі: вялікія порцыі адкрываюць мышцы сфінктэра паміж страўнікам і страваводам, дазваляючы кіслаце выплюхнуцца ўверх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула