Траўма: Віталь Радзівонаў выбыў на тэрмін да пяці тыдняў
Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў атрымаў траўму ў гульнявым эпізодзе ў матчы з «Нёманам» і быў заменены.Адразу пасля гэтага футбаліста даставілі ў Гродзенскую бальніцу хуткай дапамогі, дзе быў пацверджаны першапачатковы дыягназ — пералом першага пальца правай ступні.
Паводле папярэдніх прагнозаў, Віталь прапусціць ад трох да пяці тыдняў.