БЕЛ Ł РУС

Сезон фантанаў адкрыецца ў Мінску 30 красавіка

19.04.2013 / 09:14

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка тэхнічнага аддзела УП «Мінскзелянбуд» Васіль Луферчык.

«Падрыхтоўка фантанаў да сезону праводзіцца ў напружаным рэжыме, умовы надвор'я перашкодзілі пачаць работы раней. Расчыстка ўжо пачалася, ўсталёўваюцца помпы, -- сказаў Луферчык. — Чакаецца, што сезон фантанаў адкрыецца 30 красавіка».

Васіль Луферчык таксама адзначыў, што цяпер вядзецца рэканструкцыя фантана «Купалле» ў парку імя Янкі Купалы. «Усё неабходнае абсталяванне закуплена, засталося толькі яго ўсталяваць. Абноўлены фантан парадуе жыхароў і гасцей сталіцы ўжо ў гэтым сезоне», - растлумачыў ён.

Будзе рэканструяваны і фантан «Хлопчык з лебедзем» у Аляксандраўскім скверы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула