БЕЛ Ł РУС

У возеры Гродзенскага раёна загінула некалькі тон рыбы

23.04.2013 / 9:40

даслаў чытач Кібарг

Масавы мор рыбы зарэгістраваны ў возеры Груда на мяжы з Літвой. Інфармацыя паступіла ад мясцовых жыхароў, на месца выехала камісія.

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе як мінімум аб некалькіх тонах загінулай рыбы, з-за лёду на вадаёме ацаніць шкоду пакуль немагчыма. Частка рыбы магла сысці на дно. У прыбярэжнай паласе, дзе ўтварылася абза вады, сабралася мноства загінулых падлешчыкаў, ляшчоў, самоў вагой да 2 кг, а таксама плоткі і іншай дробнай рыбы.

Як высветлілася, рыбакі не раз паведамлялі аб першых прыкметах замору на возеры, але афіцыйнай рэакцыі так і не было.

Зараз вядзецца разбіральніцтва па вызначэнні абставінаў таго, што адбылося, і вінаватых.

Раззлаваныя рыбакі коратка падводзяць вынікі: інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці па падобных пытаннях пастаянна бяздзейнічае і своечасова на заморы не рэагуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула