БЕЛ Ł РУС

У Менску затрыманая група моладзі

15.08.2007 / 19:57

Ул.інф.

А 18‑й у сталіцы была затрыманая група непаўнагадовых за расклейваньне ўлётак. Яны знаходзяцца ў Першамайскім РУУСе.

А 18‑й гадзіне ў Менску была затрыманая група непаўнагадовых (сама мала — тры чалавекі) за расклейваньне ўлётак з заклікам да ўдзелу ў «Эўрапейскім маршы».

Іх усіх адвезьлі ў Першамайскі РУУС. Цяпер яны разам з бацькамі сядзяць у актавай залі РУУСу, і зь імі праводзіцца «выхаваўчая праца».

Ёсьць інфармацыя, што асабісты надгляд дзяўчат праводзіўся міліцыянтамі ў адсутнасьці жанчын.


Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула