БЕЛ Ł РУС

У Гомельскім раёне загінуў матацыкліст і яго пасажыр

22.04.2013 / 10:24

Ва Урыцкім (Гомельскі раён) 21 красавіка ў ДТЗ загінулі матацыкліст і яго пасажыр.

Кіроўца матацыкла «Хонда» 1975 года нараджэння пры апярэджанні аўтамабіля «Опель» не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў грузавы аўтамабіль «ГАЗ», які стаяў. Матацыкліст і яго пасажыр 1985 года нараджэння памерлі на месцы ДТЗ. Абодва — жыхары Урыцкага.

«Хонда» не мела пасведчання аб рэгістрацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула