БЕЛ Ł РУС

У гаспадара загарэўся дом, пакуль ён прыбіраў двор

22.04.2013 / 14:13

Пажар адбыўся ў вёсцы Дайлідкі Астравецкага раёна ў суботу, прыкладна ў 19:30.

Пра тое, што з-пад даху дома ідзе дым, паведаміла ў МНС жанчына, якая праходзіла каля хаты. У той час гаспадар дома расчышчаў ад старой травы свой двор.

Жыве 43-гадовы мужчына адзін. Печ у доме ён не паліў, ды і не курыць. Таму магчыма, што пажар адбыўся з-за кароткага замыкання электрычнай праводкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула